Клінічна значнае
парушэнне кагнітыўных функцый, эмацыйнай рэгуляцыі
або паводзін індывіда
вікторыя грабеннікава
I. Інтэнсіўныя і недаўгавечныя адносіны

Мы вярталіся дадому,
да маёй новай і першай небеларускай хаткі
Каштан з дрэва пад пад'ездам упаў на зямлю
Я падняла яго і падаравала ёй
Такі просты жэст лесбійскага флірту
Дараваць рандомныя знаходкі
Бачыла, як яна потым насіла яго ў кішэні
Учора яна з'ехала ў іншую краіну
Я ўзяла каштан з таго ж дрэва
Правяла яе да прыпынку
Павярнулася дадому і заснула на некалькі гадзін дзённага сну
Каштан у руцэ


\
Шукаю ў спісе сваіх знаёмых
Хто зможа сказаць мне камплімент
Хачу яго ад цябе
Не хачу нічога ад цябе хацець
Капрызна тэпаю нагой
Мару як твае сяброўкі ўздыхаюць
(Чамусьці голасам маёй бабусі)
"Ох ну яку дзеўку ўпусціла!! Што ж ты так??"
Што ж ты так?
Узгадваю колер тваіх валасоў
Не памятаю
Пераскокваю ад светла-ружовага
Да брудна-слівавага
Усе твае якасці –
Падманныя ўспаміны
Мой мозг ненадзейны сведак
Мая скура
Памятае
Твае пальцы на маёй шыі
Ты замяраеш мой пульс
Ты душыш мяне
Я прашу паўтарыць
Я разглядаю ў люстэрка сінцы ад тваіх пальцаў
Яны надзейныя сведкі
Тваёй прысутнасці
Я ім пасміхаюся


Не памятаю, як ты пахнеш
Памятаю толькі, што любіла твой пах
Пішу так, быццам прайшлі гады
Адчуваю ціск тваіх пальцаў
Смутна бачу твае пярсцёнкі
"Спасі і сохрані"
Не памятаю як трымаць цябе за руку


Астатнім часам я сню ці цябе ці мянтоў
І то і то – жахі
Ты заўсёды злая і здзекваешся
Мянты тэж
Ад цябе мне крыўдна
Ад іх толькі страшна
І там і там я прачынаюся потная
Ліпкая
У тахікардыі
Мянтоўскія мары выходзяць з цела хутчэй


ІІ. Cуіцыдальныя ідэацыі

Мы з маёй суседкай дамовіліся
У нас ёсць пакт
Выкладзены сацыяльнай нямогласцю
Калі адна з нас
вырашыць сябе забіць
Мы павінны сказаць гэта адна адной


Такі дзявочы
Жаночы
Non-binary
Сакрэцік
Pinky promise


Ніхто з нас не зможа разабрацца з трупам
Нехта з нас ляжала б з целам у кватэры
Некалькі дзён
Не магла б патэлефанаваць куды трэба
Куды трэба?
"Май на ўвазе, калі ты не хочаш каб твае цела згніла тут, ты павінна мне сказаць"

\

1.
Я ляжу на канапе і дрыжу
На мне ўчарашні мейк
Скура баліць
I took my pills
Я адчуваю пустэчу
Тупую
Раздражняючую
Я яе ненавіджу
Я хачу ёй уябаць

Я нічога не хачу
Я не рухаюся
Толькі адзінец правай рукі
Друкуе і гартае экран

2.
У мяне пад каленкамі пот
Я рэдактую тэкст пра квір-мастацтва
Мяне матывуе
Уяўляць, як мае былыя кусаюць локці ад болю страты
Слушн:ай геній:кі беларускай мастацкай думкі

Новая пабочка ад лекаў
Мне цяжка пІсаць
Чаму пра гэта ніхто не кажа?

Хачу каб мне паставілі помнік
Мой найбліжэйшы помнік -
Пліта на могілках
Надзейны варыянт

3.
Я гляджу лекцыю пра дэкаланіяльнасць
І думаю пра сэлфхарм
Народ Саха шлёт нахуй русскій імпералізм
Я шлю нахуй сябе

Хачу залезці сабе ў рот
Дастаць мозг і выдраць яго праз горла

\
Я ўвесь час сябе пытаю:
Я ебанутая?
Я ебанутая?
Ці я ебанутая??

Бляць
Ці я ёбнута??

Што я хачу
Нахуя я хачу
Якога хуя я даёбваю сябе за жаданні
Яго хуя я даёбваю сябе
За даёбы

Я ёбнута?

Хачу каб мяне хацелі
Жадалі
Абожнялі
Былі закаханыя

Кожная навокал –
Кахайце мяне!
Любіце мяне!

Глядзіце на мяне

Я прыгожая
Я прыгожая?

Што я магу зрабіць з прыгажосцю?

Падванітоўвае
Я ўяўляю як змываю мэйк
Я не буду мыцца
Great outfit waisted on a shitty day
Every fucking day

Недастаткова людзей мной уразіліся

Божа як цяжка
канцэнтравацца
на размовах

Флірт закрывае нудоту