кожны раз калі ты мне не пішаш
першы тыдзень я злая
я думаю што гэта мая віна
на плошчы леніна мала людзей
я думаю "кожны ідзе туды"
над зямлей неяк не лепш
у мяне ў заплечніку зарадка для тэлефона
пячэнне
кофта
плакат на плотнай паперы
шкарпэткі
пара трусоў
павер-банк
літр вады
пропуск у гуртожытак студэнцкі і банкаўская картка
кожны раз калі ты мне не пішаш
я не такая смелая як ты
я не такая смелая каб пайсці самой
я памятаю як тры дні назад мне не было страшна
мы з І. стаім на курылцы на вакзале
на курылцы чалавек 15
як добра што ў мяне заўседы есць сігарэты
нам вельмі холадна
кожны раз калі ты мне не пішаш
я адчуваю на нас позіркі
мы схадзілі ў білетную залу
у чэргах шмат людзей
я прымушаю сябе думаць
"гэта не з-за квіткоў
ці хаця б не толькі"
нам з І. смешна
з абодвух бакоў аўтазакі
"выбірай свой бок"
падпальваю ў чаканні ўжо 4 сігарэту
мы не хацім сыходзіць адтуль
кожны раз калі ты мне не адказваеш
мы знаемімся з людзьмі на курылцы
гэта не курыльшчыкі
мы сваіх адразу пазнаем
дзьве жанчыны гадоў 50 трымаюцца за рукі адна адной
дзякуюць нам
за што?
і плачуць
сыходзяць.
я не ведаю сказаў якімі гэта апісаць таму іх не будую
дзяўчына выцягнула з сумкі плакат
набрала ў рот паветра каб вымавіць
два словы
яна маўчала пакуль яе валаклі за рукі
кожны раз калі ты мне не адказваеш
нам з І. страшна
мне страшна
людзі на курылцы пачынаюць разыходзіцца
холадна гэта люты
мы ідзем блізка адна да адной ад аднаго бока вакзала на другі
на другую курылку
зноў 2 жанчыны
здравствуйте… то есть прывітанне, а вы тоже сюда пришли?
"да, сюда, а как вы нас узнали?"
а мы тоже так стояли оглядывались
кожны раз калі ты мне не пішаш
мы з І. па інструкцыі ствараем чаргу ў банкамат
пусты банкамат і чарга з двух людзей
я дастаю з заплечніка пячэнне
мы зноў вяртаемся на курылку
наша адзіная зброя – слых
і я не чую нічога
а вы тоже тут?
"что? что вы имеете в виду?"
мы ядзім мае крызіснае пячэнне
не глядзім у вочы
кожны раз калі ты мне не пішаш
з І. развітваемся ў метро
яна абдымае мяне
я першая саджуся на свой цягнік
і мне шкада што я не ў аўтазаку
шкада што я еду ў гуртожытак і мне спатрэбіцца пропуск
і шкада што не спатрэбяцца шкарпэткі
павер-банк
літр вады
пара трусоў
плакат з двума словамі
кожны раз калі ты не пішаш мне
я адчуваю як наша дзяцінства расшчапляецца
на ты і ты
на я і я
на зачыненыя дзверы
на твой ад'езд у Кіеў
на нашу агульную канапу
на ноч калі мы сяброўкі
на адзіную ноч у годзе калі мы сапраўды сяброўкі
кожны раз калі ты не пішаш мне
я думаю што ты напэўна нянавідзіш мяне
але ты робіш нядзельныя загулы на блашыныя рынкі
і work-life balance
і ты б сказала што я раблю з сябе цэнтр сусвета
не
я раблю з цябе цэнтр сусвета
кожны раз калі ты не пішаш мне
кожны раз калі ты не пішаш мне