***
______________выглыбленні
(маіх)
__________ каранёў
абвіваюць
___кучу__істот
кучаравым каблем
за мяжой чысцілішча
службы
_____ў мундзірах
мыюць
грахі
_______
свету
мылам
для посуду
***
неэтычна
прыпудраны нос у наборы
гульняў з героямі
казак
вастрэнне языкоў
________________________пад
__________________онлайн-трансляцыямі
тут усё апісана па-кітайску
спакаванa ў чатырыпак з выявай
_____________панды
______________________густая
смала
_______________________прабівае
штучны смак рыжу
_____________________________нямее
____________________горла
эка-лідары пападаюць
y крызіс
_____________
б'юць на трывогу
_____________сілай ___________гранатаў
***
не ўсё
выходцам
абыходзіцца
без
__________вады
праблемы
з заварваннем
_______________________папіваннем
закускай
________растуць
крывыя акты сядзеньня
на любым
краі
_______________________лёзаў
забарона
_______на прыём ежы
ў
_____________малочных
_________________________барах
і без
устаноўлена спецыялістамі
па пытаннях затрымання
_________________напою
ў сківіцах
палітыкі растлумачаць прычыну
слёз
салёнай гістаграмaй
дыпламатычнай
крытыкі з вуснаў
амерыканскіх газет
бескантактавa пад узровень пад дахі
тэлепрыёмнікаў
***
_________________гарбата
араматызаваная
_____________________________спальваннем
тлушчу
хрумсткія валасы
гіпсавых
булак
______________ураджаі
неўрадлівай
__________________зямлі
__________________________пасыпанай
цукрам
___________________з заходу на ўсход
___________________з кветкамі
выхлапных
газаў
___________________маршыруе
глабалізм
______________
бясплатна
____________з папяровым кубкам