Зборнік «Расцяжэнне» - гэта вынік летняй лабараторыі па фем-пісьму, прысвечанай пратэстнай і эмігранцкай траўме. Лабараторыя працавала з чэрвеня па жнівень 2022 года. На лабараторыі мы стваралі тэксты, якія агучваюць досвед жыцця ў Беларусі і па-за яе межамі.

Мэтай лабараторыі было даць прастору для досведаў, якія выпадаюць з паўсядзённых размоў пра Беларусь і рэальнасцяў, якія адбываюцца ў ёй.
ПРА ПРАЕКТ
Гэтая лабараторыя для дзяўчын, жанчын, транс і небінарных людзей, якія ці знаходзяцца ў Беларусі, ці былі вымушаныя пакінуць яе. Мы запрашаем да ўдзелу тых, хто хоча папрацаваць з тэмай пратэстнага ці эмігранцкага досведу праз тэкст.

Мы лічым, што пісаць могуць усе, таму для ўдзелу ў лабараторыі не трэба папярэдніх публікацый ці выдання сваіх прац. Мы будзем рады ўбачыць людзей, якія працуюць у любых жанрах і формах (паэзія, проза, драматургія), і тых, хто толькі шукае спосаб выказаць сябе.

Для таго, каб далучыцца да лабараторыі, вам не абавязкова мець нейкую ідэю тэксту ці планаваць скончыць працу над тэкстам да жніўня. Мы жадаем, каб жанчыны*, якім ёсць што сказаць, маглі гэта зрабіць у камфортным і бяспечным для сябе тэмпе.

У лабараторыі мы выкарыстоўваем беларускую і расейскую мовы. Калі вы пішаце на адной з іх, гэтая лабараторыя для вас.
ДЛЯ КАГО?
Раз на тыдзень мы збіраліся разам з запрошанымі беларускімі паэткамі і пісьменніцамі для пошуку спосабаў працы з тэмай траўматычнага досведу. Мы чыталі тэксты, абмяркоўвалі іх, спрабавалі розныя пісьменніцкія інструменты, каб агучыць важныя для нас тэмы і перажыванні.

Мы таксама зрабілі Telegram групу для каммунікацыі паміж удзельні_цамі, дзе дзяліліся карыснымі матэрыяламі і фасілітавалі працу над тэкстамі.

Для падтрымкі групы, мы прапаноўвалі індывідуальныя канфідэнцыйныя і ананімныя кансультацыі з псіхалагіняй. Гэтыя кансультацыі можна было выкарыстоўваць па жаданні як дадатковы інструмент стабілізацыі псіха-эмацыйнага стану і размовы пра турбуючыя перажыванні.


ЯК ПРАЦАВАЛА ЛАБАРАТОРЫЯ?
Лабараторыя стартавала 18 чэрвеня. Мы сустракаліся анлайн па суботах на працягу двух месяцаў (18.06, 25.06, 02.07, 09.07, 16.07, 23.07). Кожная сустрэча доўжылася дзве гадзіны.

У жніўні мы працавалі над выніковымі тэкстамі запланавана: мы сустракаліся для абмеркавання чарнавікоў і для прэзентацыі выніковых прац.

У верасні, па выніках працы лабараторыі, мы падрыхтавалі і апублікавалі зборнік з тэкстамі ўдзельні_ц.
ПРАГРАМА
ФАСІЛІТАТАР_КІ ПРАЕКТУ
ДАР'Я ТРАЙДЕН
Пісьменніца, адкрытая лесбійка і феміністка. Піша на расейскай і беларускай мовах.

Публікавалася ў літаратурных часопісах «Новы свет», «Прайдзісвет» і «Маладосць», альманахах «Першацвет» і «Паміж».

У 2018 годзе выпусціла дэбютную кнігу прозы «Крыштальная ноч».
Лаўрэатка прэміі «Дэбют» (2019 г.) у намінацыі «Проза».

Выпускніца «Школы маладога пісьменніка» і курсаў жаночага пісьма WLAG.
НАШЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
Мы прымаем прозу і паэтычныя тэксты.
Проза: размерам не больш 10.000 знакаў без прабелаў.
Паэтычныя тэксты: не больш за 3 тэксты ад аўтар:кі.

Дасылай тэксты на пошту rasciajenne@gmail.com
ДАСЛАЦЬ ТЭКСТЫ