РАСЦЯЖЭННЕ
Архіў фемінісцкага пісьма
«Расцяжэнне» — гэта супольнасць беларускіх літаратар:ак, якія праз сваё пісьмо шукаюць спосабы ствараць фемінісцкую альтэрнатыву для культуры і літаратуры Беларусі. «Расцяжэнне» як архіў было створана ў 2022 пасля правядзення лабараторыі пісьма пра траўму і боль, звязаныя для людзей з Беларусі з 2020 і эміграцыяй. У 2023—2024 гадах сумесна з праектам «Фігуры» правялі лабараторыю дэкаланіяльнага фемінісцкага пісьма «Карані \ Лісце».

Тэксты на гэтай старонцы — літаратурныя мастацкія творы. Любыя супадзенні
з рэальнымі людзьмі ці падзеямі выпадковыя.
Мы прымаем прозу і паэтычныя тэксты.
Проза: размерам не больш 10.000 знакаў без прабелаў.
Паэтычныя тэксты: не больш за 3 тэксты ад аўтар:кі.

Дасылай тэксты на пошту rasciajenne@gmail.com
ДАСЛАЦЬ ТЭКСТЫ