МАРЫЯМ ЕГІАЗАРЯН
Даследчыца, рэжысёрка-дакументалістка і журналістка. У "Лабараторыі культурных і сацыяльных наратываў" яна дапамагае ў рэалізацыі праектаў па культурных правах, экалогіі і гендэрных даследаваннях. Марыям атрымала ступень бакалаўра на факультэце журналістыкі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта (YSU), а ступень магістра - у
Каўказскай Школе Мультымедыйнай Журналістыкі і Медыяменеджменту пры Грузінскім Iнстытуце Грамадскіх Спраў (GIPA).
АЛТЫН КАПАЛАВА
Пісьменніца, мастачка і даследчыца, якая працуе з стварэннем эксперыментальных мастацкіх прадуктаў, спалучая навуку, мастацтва і палітыку. Яна ператварае вынікі сваіх антрапалагічных даследаванняў у мастацкія творы, накіраваныя на тое, каб зрабіць галасы ўразлівых супольнасцей больш гучнымі. Яе куратарскі вопыт ахоплівае выяўленчае мастацтва, тэатр і пісьменства.
НУКРЫ ТАБІДЗЭ
Антрапалагіня і квір актывістка з Абхазіі, жыве ў Тбілісі, Сакартвэла. Кансультуе фемінісцкія арганізацыі і калектывы, даследуе сацыяльныя рухі, нацыяналізм і цялесную палітыку ў пост-савецкай прасторы. Выкарыстоўвае паэзію як інструмент аднаўлення. У сваіх паэтычных працах працуе з вольным патокам асацыяцый і крэатыўнымі даследваннямі, піша этнаграфічны фікш на падставе свайго асабістага досведу.
ГАННА КОМАР
Паэтка, перакладчыца, пісьменніца. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing: Writing The City), цяпер робіць PhD у Брайтанскім Універсітэце. Жыве ў Лондане.
У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасункаў з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, тэмы хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.