Архіў фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне» разам з літаратурным зінам «Фігуры» адкрываюць набор на лабараторыю дэкаланіяльнага пісьма «Карані \ Лісце». Мы прымаем заяўкі на лабараторыю да 11 верасня 2023, 23:59 па Менску. Вынікі адбору мы дашлем не пазней за 15 верасня.

Старт лабараторыі: 17 верасня.
Гэтым разам мы сфакусуемся на тэме дэкаланіяльнага пісьма. Мы будзем абмяркоўваць пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты.

Нас цікавіць Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе. Мы прапануем крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.
Пра што будзе гэта лабараторыя?
Гэтая лабараторыя для жанчын, транс і небінарных людзей з Беларусі, якія хочуць напісаць тэксты, звязаныя з фемінісцкай ці дэкаланіяльнай оптыкай. Мы запрашаем літаратар:ак, якія працуюць у любых формах і жанрах.

Мы лічым важным агучваць і даносіць жаночы* вопыт, гаварыць аб структурах дыскрымінацыі і няроўнасці і прыўносіць у літаратуру альтэрнатыўныя бачанні патрыярхатнай рэальнасці. У цэнтр нашай працы мы ставім дзяўчат, жанчын, транс і небінарных людзей і падтрымліваем іх у пошуку свайго голасу і пазіцыі.

Мы запрашаем тых, хто ўжо піша і публікуецца, і тых, хто толькі пачынае свой пісьменніцкі шлях. Мы будзем рады ўбачыць пісьменні:ц і паэт:ак, якія працуюць на рускай і беларускай мовах.

Лабараторыя будзе праходзіць на беларускай і рускай мовах. Для выступаў на англійскай мове мы арганізуем пераклад.
Для каго гэта лабараторыя?
Што будзе адбывацца ў лАбараторыі?
На лабараторыі мы прапануем пазнаёміцца з досведам пісьменн:іц і паэт: ак, якія ўжо распрацоўваюць фемінісцкае і дэкаланіяльнае пісьмо.

Першая частка лабараторыі будзе прысвечана рэгіёнам Цэнтральнай Азіі і Каўказа і досведу народаў, якія пацярпелі ад расійскага імпералізму і савецкай акупацыі. Мы сустрэнемся з літаратар:камі з Сакартвела, Казахстана, Кыргызстана, Татарстана і Арменіі і даведаемся, як яны працуюць з тэмамі дэкаланіяльнасці ў сваім пісьме.

Пасля гэтага, у другім блоку, мы пагаворым з беларускімі паэт: камі і пісьменні:цамі пра тое, як яны развіваюць тэму дэкаланіяльнасці ў сваіх працах.

У ходзе лабараторыі фасілітатар:кі будуць прапаноўваць хатнія заданні па жаданні. У ўдзельні:ц будзе магчымасць атрымаць досвед недырэктыўнай працы з рэдактаркай над сваімі хатнімі заданнямі і атрымаць зваротную сувязь ад групы на свае працы. Па выніках лабараторыі мы плануем надрукаваць зборнік з найлепшымі тэкстамі ўдзельні:ц.

Мы не будзем вучыць пісаць на лабараторыі. Мы верым, што пісаць могуць усе. Наша задача — дапамагчы пісьменні:цам і паэт: кам знайсці новыя інструменты і спосабы гаварэння пра гісторыю, культуру і мову.

Мы ведаем, што тэмы сям'і і памяці могуць быць траўматычнымі. Для ўдзельні:ц лабараторыі мы будзем прапаноўваць бясплатныя анлайн-кансультацыі з псіхалагінямі для падтрымкі ў пісьменніцкім працэсе.
Мы будзем сустракацца анлайн па нядзелях у верасні, кастрычніку, лістападзе і снежні ў адзін і той жа час, 13.00 — 15.00 па Менску. 1 тыдзень = 1 сустрэча. Усяго мы плануем 14 сустрэч.

Калі ласка, рэалістычна ацаніце свае магчымасці прымаць удзел у лабараторыі.
Расклад лабараторыі
ФАСІЛІТАТАР:КІ ПРАЕКТУ
ТАМТА МЕЛАШВІЛІ
Узнагароджанная пісьменніца, актывістка і даследчыца, якая жыве ў Тбілісі, Сакартвэла. Аўтарка трох раманаў, зборніка апавяданняў і зборніка вусных гісторый. У сваёй мастацкай прозе Тамта закранае тэмы траўмы, няроўнасці, сэксуальнасці і ўлады. Яе тэксты былі перакладзены на нямецкую, італьянскую, расейскую, харвацкую, літоўскую, македонскую і албанскую мовы. Здымак: Tako Robakidze
Удзел у лабараторыі бясплатны. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 11 верасня 2023, 23:59 па Менску. Вынікі адбору мы дашлем не пазней за 15 верасня.

Калі ласка, звярніце ўвагу: мы прымаем у лабараторыю на конкурснай аснове. Гэта значыць, што ваша ананімная заяўка будзе прачытаная мінімум 3 людзьмі з арг. складу лабараторыі. Яны будуць ацэньваць заяўку па крытэры матывацыі ўдзелу.
Як падаць заяўку?
Частыя пытанні

Гэта лабараторыя — сумесны праект архіва фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне» і літаратурнага зіна «Фігуры».

«Расцяжэнне» — гэта супольнасць беларускіх літаратар:ак, якія праз сваё пісьмо шукаюць спосабы ствараць фемінісцкую альтэрнатыву для культуры і літаратуры Беларусі. «Расцяжэнне» як архіў было створана ў 2022 пасля правядзення лабараторыі пісьма пра траўму і боль, звязаныя для людзей з Беларусі з 2020 і эміграцыяй.

«Фігуры» — гэта праект пра жаночае пісьмо на мяжы публіцыстычнага і мастацкага. Праект хоча падгучваць галасы тых, каму часта не давалі прасторы для гаварэння, і выносіць у публічнае поле тэмы, якія не прынята абмяркоўваць.


Хто арганізуе гэту лабараторыю?