Гэта вам не хіханькі-хаханькі!
Гэта – лабараторыя фемінісцкага пісьма, прысвечаная смешнаму

Рэгістрацыя да 25 лютага 2026
Лабараторыя – гэта як?
Лабараторыя – гэта прастора культывацыі новых тэкстаў і падтрымкі літаратар:ак, якія іх ствараюць. Мы збіраемся разам, каб даследаваць абраную тэму, напісаць штосьці ў яе межах і абмяняцца літаратурным досведам.
Наша лабараторыя – гэта не літаратурныя курсы. Мы не вучым пісаць, бо верым, што пісаць могуць усе, каму ёсць што сказаць. Мы хочам пазнаёміць літаратар:ак з новымі інструментамі і натхніць на эксперыменты.

Гэта прастора будзе пасаваць і тым, хто ўжо піша і публікуецца, і тым,
хто толькі пачынае свой пісьменніцкі шлях.
Для каго гэта лабараторыя?
Мы вітаем разнастайнасць формаў. У лабараторыі знойдзецца месца для прозы і паэзіі, для драматургіі і сцэнароў. Тэкст, над якім вы будзеце працаваць, можа быць любога жанру і стылю. Наша задача – падтрымаць ваш творчы працэс без фармальных абмежаванняў.
Наша лабараторыя намагаецца падтрымаць тых, чые галасы замоўчваюцца і чые гісторыі трапляюць на перыферыю беларускай літаратуры. Мы будзем рады пабачыць жанчын, транс і небінарных людзей, якім цікава напісаць тэксты пра смешнае.
Лабараторыя “Хіханькі-хаханькі” адкрыта для працы на любых мовах, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі. Наша арганізацыйная каманда будзе кантактаваць з удзельні:цамі на беларускай мове.
Тэма лабараторыі:
смешнае
Лабараторыя гэтага года будзе прасторай гумару. Мы не адварочваемся ад цяжкіх тэмаў: міграцыі, крызісу ці вайны. Мы прапануем паглядзець на рэчаіснасць ва ўсіх яе праявах з новага боку і падкрэсліць тыя яе аспекты, якія даюць асалоду ад жыцця.
У гэтым годзе мы вырашылі сфакусавацца на тэме смешнага. Над чым хочацца смяяцца? Як пра гэта можна напісаць? І як данесці смешнае да чытач:кі?
Каб дазнацца, як іншыя працуюць з тэмай смешнага, мы запрасілі
7 выбітных беларускіх літаратарак распавесці пра іх падыход да гумару.
Праграма лабараторыі:
Лабараторыя ўключае 9 анлайн сустрэч: 7 сустрэч з беларускімі літаратаркамі і 2 творчыя сустрэчы. На творчых сустрэчах мы будзем знаёміцца, пісаць разам і абмяркоўваць вашы фінальныя тэксты.
Мы будзем сустракацца па суботах,
13.00-14.30 па Менскім часе. У некаторых выпадках, з-за розніцы ў часе
з пісьменніцамі, нашыя сустрэчы
будуць вечарам.
Старт лабараторыі: 28 лютага.
Даты сустрэч: 28 лютага,
7, 14, 21, 28 сакавіка,
4, 11, 18, 25 красавіка
Паміж сустрэчамі з літаратаркамі
мы будзем прапаноўваць творчыя практыкаванні для самастойнай працы. Вы зможаце выконваць іх у камфортным для сябе тэмпе, калі ў вас будзе час.

У якасці выніку лабараторыі мы прапануем напісаць тэкст памерам да 15.000 знакаў з прабеламі.
Час сустрэч CET (Варшава, Берлін):
11.00-12.30 да пераводу часоў / 12.00-13.30 пасля
Фасілітатар:кі
Чаго чакаць ад сустрэч з фасілітатар:камі?
У лабараторыі мы факусуемся на абмене пісьменніцкім досведам і запрашаем беларускіх літаратар:ак як выступоўцаў. Мы марым, каб беларускі літаратурны працэс стаў больш празрыстым і даступным для пісьменні:ц, таму запрашаем каляжана:к, якія ўжо публікуюцца, падзяліцца сваім бачаннем творчых траекторый.
Пасля сустрэч з фасілітатар:камі мы будзем прапаноўваць пісьменніцкія практыкаванні, якія вы зможаце выконваць па жаданні. Калі вы вырашыце здаваць свае працы,
то зможаце адтрымаць на іх зваротную сувязь.
Нашы фасілітатар:кі не будуць чытаць лекцыі па тэорыі літаратуры. Замест гэтага яны будуць распавядаць, як працуюць з тэмай смешнага ў сваіх тэкстах, якія сродкі і тэхнікі яны для гэтага выкарыстоўваюць, як пішуць і потым публікуюць свае кнігі. У дадатак, сустрэчах мы паразмаўляем пра этыку (над чым можна смяяцца, як пісаць без стэрыятыпаў), пра пытанні стылю і формы (як знайсці сваю мову і свой вакабуляр,
як зрабіць смешна праз тэкст) і пра пісьменніцую руціну.
Якіх вынікаў чакаць ад лабараторыі?
Мы прапануем напісаць вам тэкст любога жанру памерам да 15 тысяч знакаў з прабеламі ў якасці вашай фінальнай працы. Па выніках лабараторыі мы плануем
выдаць зборнік з найлепшымі тэкстамі, напісанымі ў гэтым годзе.
Аплата ўдзелу
Варыянт 1
- удзел у фінальнай сустрэчы, прысвечанай выніковым тэкстам, са зваротнай сувяззю ад інша:й удзельні:цы лабараторыі
- магчымасць трапіць у зборнік
па выніках адбору тэкстаў
- тры пісьменніцкія дамашнія практыкаванні са зваротнай сувяззю ад іншых удзельні:ц
- поўны доступ да ўсіх матэрыялаў лабараторыі, уключаючы запісы сустрэч
Варыянт 2
Звярніце ўвагу: мы браніруем ваша месца у лабараторыі
пасля атрымання аплаты.
Мы прымаем аплату праз:
- пераводы на картку ў Беларусі
- банкаўскія пераводы ў Еўропе
- праца з прафесійнай рэдактаркай над вашым выніковым тэкстам
- удзел у фінальнай сустрэчы, прысвечанай выніковым тэкстам, са зваротнай сувяззю ад інш:ай удзельні:цы і зусаснавальні:цы лабараторыі, пісьменні:цы тоні лашдэн
- публікацыя вашага тэксту ў зборніку па выніках працы з рэдактаркай
- тры пісьменніцкія дамашнія практыкаванні са зваротнай сувяззю ад іншых удзельні:ц
- поўны доступ да ўсіх матэрыялаў лабараторыі, уключаючы запісы сустрэч
У гэтым годзе мы прапаноўваем два варыянты ўдзелу
Запоўніць заяўку на ўдзел
Калі ласка, уважліва запоўніце анкету, асабліва пункт
пра кантакт у Тэлеграм для сувязі.
Мы прымаем заяўкі да 25-02-2026
Абярыце варыянт аплаты
Вы можаце выбраць некалькі варыянтаў у выпадку, калі вы хаціце заплаціць часткамі
Калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, пакіньце іх тут
Націснуў кнопку "Даслаць заяўку", вы даеце нам дазвол звязацца з вамі па пазначаных кантактах. Разам з вамі, мы абмяркуем і дамовімся пра ваш спосаб аплаты вашага ўдзелу. Мы выдалім вашыя дадзеныя 1-4-2026.
Частыя пытанні


Ёсць, што спытаць? Напішыце нам у Тэлеграм @prickledberries.
Пра нас

«Расцяжэнне» — гэта супольнасць беларускіх літаратар:ак, якія праз сваё пісьмо шукаюць спосабы ствараць фемінісцкую альтэрнатыву для культуры і літаратуры Беларусі. «Расцяжэнне» як архіў было створана ў 2022 годзе пасля правядзення лабараторыі пісьма пра траўму і боль, звязаныя з 2020

і эміграцыяй. У 2023—2024 гадах сумесна з праектам «Фігуры» мы правялі лабараторыю дэкаланіяльнага фемінісцкага пісьма «Карані \ Лісце».


Набыць нашыя кнігі можна ў нашай краме.